Лукашэнка: Я вельмі задаволены перамовамі з літоўскім прэзідэнтам

Аляксандр Лукашэнка "вельмі задаволены" перамовамі з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, што прайшлі сёння ў Вільні.
Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў журналістам пасля прыбыцця ў выставачны цэнтр "Літэкспа" на адкрыццё беларускай нацыянальнай выставы "БеларусьЭКСПА-2009".

"Мы пра ўсё дамовіліся", — дадаў ён.

Перамовы Лукашэнкі і Грыбаўскайтэ пачаліся ў 11 гадзін. Замест запланаванай адной гадзіны яны доўжыліся амаль дзве гадзіны.

На пытанне журналіста, чаму перамовы занялі столькі часу, Лукашэнка адказаў: "Хіба доўга? Нам падалося, што час прайшоў непрыметна".

Затым прэзідэнт Беларусі ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця выставы "БеларусьЭКСПА-2009".

БелаПАН