Лукашенка загадаў вярнуць Літве канфіскаваныя мікрааўтобусы

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі вымушаны вярнуць Літве канфіскаваныя пасля выставы «Мінскі аўтасалон» аўтакемперы «Фаат-Дуката» і «Вольва ХС-90». Як паведаміла прэс-служба ДМК, вярнуць мікрааўтобусы загадаў сам Аляксандр Лукашэнка. Транспартныя сродкі былі ўвезеныя ў Беларусь для выстаўнай дзейнасці, рэкламы і вывучэння попыту падчас выставы «Мінскі аўтасалон» у рамках заключанай суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Літвы замежнаэканамічнай дамовы бязвыплатнага карыстання.

Паводле дзейснага мытнага заканадаўства тавары, увазімыя на мытную тэрыторыю Беларусі для выстаўных мэт, падлягаюць абавязковаму мытнаму афармленню. Аднак, сцвярджае ДМК, дэкларацыі на заяву адпаведнага мытнага рэжыму ў дачыненні ўвезеных аўтамабіляў не былі прадстаўленыя, што і з'явілася падставай для затрымання.

Па словах літоўскага боку, мікрааўтобусы былі ўвезеныя ў Беларусь па ўсіх правілах. Аб гэтым заявіў 21 траўня віцэ-міністр гаспадаркі Літвы Вітаўтас Наўдужас і папрасіў беларускія ўлады разабрацца з дадзеным інцыдэнтам.

Лукашэнка, падобна, вырашыў не ўдавацца ў дэталі, хто правы ў гэтай гісторыі, а хто не. Як паведамляе АФН, інвестыцыйны імідж і гэтак неабходныя рэжыму паступленні ў інвалюце аказаліся для кіраўніка Беларусі важнейшымі.