Лукашэнка: Жыць па евангельскіх запаведзях — працаваць для Радзімы
З нагоды галоўнага хрысціянскага свята — Вялікадня — кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў. Ён адзначыў той факт, што розныя канфесіі сёлета святкуюць Уваскрашэнне Хрыстовае ў адзін дзень: "Гэта духоўнае яднанне прадстаўнікоў розных канфесій — праваслаўных, католікаў і пратэстантаў — напаўняе наша свята асаблівым сэнсам і прыгажосцю, служыць аб'яднанню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братэрскай любові, такіх важных для нас сёння".
Паводле Лукашэнкі, "Беларусь з'яўляецца прыкладам дзяржавы, дзе пануюць стабільнасць, грамадзянская згода, добрасуседства і ўзаемная павага прадстаўнікоў усіх веравызнанняў". Ён зычыць суайчыннікам "моцнага здароўя, невычэрпных душэўных і цялесных сілаў, шчасця і поспехаў".