Львоўскія мастачкі прывезлі ў Брэст "Веснавыя эцюды" (фота)
У Брэсце ў прыватнай галерэі пры мастацкай краме “Беларт” праходзіць выстава дзвюх маладых мастачак з Львова. Дарына Скрыннік-Мыська і Міраслава Рожка прывезлі ў Брэст некалькі дзясяткаў сваіх працаў. Выстава аб’яднаная пад назовам “Веснавыя эцюды”. Яна стала магчымая праз спрыянне Генеральнага консульства Ўкраіны ў Беларусі і Генеральнага консула Івана Баранчыка.
Абедзве мастачкі набліжаюцца да 30 гадоў. Працуюць выкладчыцамі. Дарына Скрыннік-Мыська мае ступень кандыдата філасофіі.
У той час як Дарына творыць у жанры класічнага жывапісу, яе сяброўка эксперыментуе з габеленам на шкле.
У Кнізе водгукаў усё станоўчае. Хіба толькі мясцовыя студэнты-прыкладнікі напісалі, маўляў, добра, але ж — цэны!
Выстава будзе чынная як мінімум да 12 сакавіка.