Ля берагоў Сіцыліі знайшлі лодку з 30 трупамі
Па папярэдніх дадзеных, прычынай смерці 30 нелегальных мігрантаў стала удушша.
Мігранты накіроўваліся ў Італію з Паўночнай Афрыкі. Усяго на борце лодкі знаходзіліся 590 бежанцаў, у тым ліку дзве цяжарныя жанчыны, перадае Lenta.ru. Цяпер лодка ўзятая на буксір, як чакаецца, неўзабаве яе даставяць у порт Пацалла на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Сіцыліі.
У апошні час з-за канфліктаў на Блізкім Усходзе і ў цэнтральнай Афрыцы усё большая колькасць бежанцаў накіроўваюцца ў Еўропу. Многія нелегалы спрабуюць трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза, пераплыўшы праз Міжземнае мора. У гэтым выпадку мігранты высаджваюцца на тэрыторыі Іспаніі, Італіі ці Грэцыі.
Фота АР