Ля будынка эстонскага консульства ў Мінску праходзіць пікет
Побач з будынкам консульства
Эстоніі ў Мінску праходзіць пікет супраць пераносу помніка савецкаму салдату ў
Таліне.
Як перадае карэспандэнт "Интерфакса", консульства пікетуюць каля 100 чалавек. Сярод удзельнікаў пікету пераважае моладзь і людзі пенсійнага ўзросту.
Удзельнікі мерапрыемства разгарнулі чырвоныя савецкія сцягі з сярпом і молатам, а таксама беларускія дзяржаўныя сцягі. Пікетчыкі трымаюць у руках партрэты Сталіна, Леніна і плакаты антыэстонскага зместу.
У прыватнасці, на плакатах напісана "Эстонскі фашызм – ганьба ЕС", "За прыгнёт рускамоўнага насельніцтва будзе адплата", "Я не купляю эстонскія тавары, я супраць фашызму".
Арганізатары мерапрыемства
заяўляюць, што Мінгарвыканкам санкыянаваў правядзенне падобных пікетаў штодня
да 10 траўня ўключна.