Лябедзька: Пагаднення аб падтрымцы Раманчука з Някляевым не падпісвалі
Падпісанага пагаднення паміж Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і грамадскай кампаніяй “Гавары праўды!” аб падтрымцы кандыдата прэзідэнты ад АГП Яраслава Раманчука няма. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё заявіў лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Лябедзька: "Такога пагаднення няма, і гэта нават не абмяркоўвалася. Адзінае што – мы санкцыянавалі ўдзел нашых людзей у гэтай кампаніі. Таму што не бачым ніякіх супярэчнасцяў з тымі праграмнымі мэтамі, якія ёсць у нас. А што будзе далей – час пакажа. Мы гатовыя падтрымліваць усё канструктыўнае, што ёсць у Някляева і астатніх - было б што! Я маю на ўвазе не заявы і дэкларацыі, а практычныя дзеянні".
Нагадаем, што падчас прэзентацыі кнігі “100 абліччаў беспрацоўя” лідэр “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў заявіў, што кампанія падпісваецца пад выбарчай праграмай Яраслава Раманчука “Мільён працоўных месцаў”. Праўда, сам Някляеў у размове з карэспандэнтам Еўрарадыё абверг зробленыя журналістамі высновы пра тое, што кампанія будзе падтрымліваць кандыдата ад АГП на выбарах.
У той жа час сп.Лябедзька не выключае магчымасць супрацы АГП і “Гавары праўду!” падчас выбараў. Хаця б з-за таго, што самой кампаніі неабходна выходзіць за межы “дэмакратычнага гета” – тых прыхільнікаў перамен, колькасць якіх аналітыкі ацэньваюць у 20-25% .
Лябедзька: “Някляеў, як чалавек разумны, разумее, што трэба выходзіць з дэмакратычнага гета ў 25% і шукаць новыя захады да новых людзей. Рабіць тое, што яны праз свае рэгіянальныя кампаніі робяць. Тут проста бачанне стратэгіі: калі ў цябе такая стратэгія і ў гэтую стратэгію ўпадае нейкая праграма, то наўрад ці ты яе можаш адвяргаць, калі быць паслядоўным”.
Што ж тычыцца палітычнай супрацы, то, па словах Лябедзькі, магчыма, і яна будзе, калі на гэта будзе жаданне абодвух бакоў.