Лябедзька прапанаваў большасці прэтэндэнтаў адмовіцца ад амбіцый
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў большасці прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы "схаваць свае прэзідэнцкія амбіцыі куды далей". На канферэнцыі дэмакратычных партый і арганізацый Мінскай вобласці палітык выказаў меркаванне, што сёння сітуацыя ў краіне больш спрыяльная для перамогі апазіцыі на выбарах, чым у 2001 і 2006 гадах. "Але гэта заслуга не нашай з вамі дзейнасці і не стратэгіі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі, а сусветнага эканамічнага крызісу", — падкрэсліў ён.
Лябедзька звярнуў увагу на тое, што сам ён змог адмовіцца ад прэзідэнцкіх амбіцый на карысць свайго намесніка Яраслава Раманчука, таму што той — "больш эканаміст, чым палітык".
Паводле слоў лідэра АГП, палова насельніцтва Беларусі не давярае як уладзе, так і апазіцыі. "Гэтыя людзі чакаюць не пустых абяцанняў, а пэўных адказаў на эканамічныя праблемы ў жыцці краіны", — цытуе словы Лябедзькі БелаПАН.