"Ляпис Трубецкой" пачне першы расійскі тур з Віцебску

Гурт "Ляпис Трубецкой" збіраецца ў першы гастрольны тур па Расіі.  Паводле словаў прэс-аташэ калектыву Аляксандра Бергера, "Ляпісы" заўсёды досыць хаатычна гастралявалі: куды паклікалі - туды і паехалі. А так, каб самім спланаваць тур ад пачатку і да канца - гэта ўпершыню".

Першы выступ каманды ў межах "Маніфест-туру" (паводле назвы будучага альбому "Ляписа Трубецкого") адбудзецца 14 верасня ў Летнім Амфітэатры горада Віцебска. Аляксандр Брэгер растлумачыў, што тур "не выпадкова пачнецца ў Беларусі, бо гурт усё ж беларускі, і правільна было б ў першую чаргу ўшанаваць суграмадзян".

На гастролях калектыў будзе суправаджаць ві-джэй Кэй (Зміцер Акладнікаў), рэжысёр аднаго з кліпаў "Ляписа Трубецкого" - "Золотая антилопа". Адмыслова для "Маніфест-туру" Зміцер падрыхтаваў канцэптуальную відэа-арт-праграму.

Падчас турнэ калектыў плануе даць не менш за 30 канцэртаў па ўсёй тэрыторыі Расіі.

Расклад цягнікоў да Віцебска з Мінска, Масквы, Піцера і назад можна паглядзець на сайце www.lyapis.com

Аўтобусны тур на канцэрт з  Мінску - http://linijazvuka.livejournal.com/3754.html