Л.Ярмошына сустрэлася з прадстаўнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ

Кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына 10 чэрвеня сустрэлася з прадстаўнікамі тэхнічнай місіі БДІПЧ АБСЕ. Гэта перадавая група, якая прыязджае ў краіну і высвятляе ўмовы, у якіх будзе праходзіць выбарчая кампанія. Гэта тэхнічныя эксперты, а не тыя, хто прымае рашэнні пра накіраванне місіі назіральнікаў або пра яе працу, адзначыла Л.Ярмошына.

Па яе словах, гутарка ішла найперш пра падрыхтоўчую працу, праведзеную перад пачаткам бліжэйшай выбарчай кампаніі. Іх таксама цікавіла пытанне ўдзелу ў выбарах палітычных партый. Падчас сустрэч беларускі бок выказаў свае пажаданні наконт працы місіі. У прыватнасці, гэтыя пажаданні тычыліся падбору кіраўніка місіі, адкрытай і галоснай працы самой місіі, падаванні копій актаў, якія будуць сведчыць пра парушэнні падчас правядзенняў выбараў або галасавання.

Прадстаўнікі БДІПЧ прабудуць у Мінску да 12 чэрвеня. Па вяртанні ў штаб-кватэру ў Варшаве яны пададуць справаздачу пра тэхнічныя параметры назіральнай місіі ў Беларусі, які будзе размешчаны на сайце бюро ў адкрытым доступе і накіраваны беларускім уладам.

БелаПАН