Ляўковіч у СБ асуджае арганізатараў акцыі ад імя БСДП

Анатоль Ляўковіч на старонках газеты "СБ. Беларусь сегодня" выступіў з асуджэннем арганізатараў акцыі 19 снежня. Прычым, ён называе сябе старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і выступае ад яе імя. 
Нагадаем, восенню прайшоў з'езд БСДП (Г), на якім быў абраны новы старшыня — Анатоль Сідарэвіч. Аднак Ляўковіч не прызнаў вынікі з'езду і звярнуўся ў Мінюст. У выніку, чыноўнікі не прызналі з'езд і прынятыя ім рашэнні легітымнымі. 

У публікацыі ў "СБ" Ляўковіч называе Статкевіча, Някляева, Рымашэўскага і Саннікава "радыкальнымі апазіцыйнымі дзеячамі" і сцвярджае, што яны "зрабілі сваёй мэтай нелегітымны, сілавы захоп улады". 

Анатоль Ляўковіч піша, што "БСДП асуджае незаконныя дзеянні радыкалаў і падбухторшчыкаў". Ён заклікае "цвярозадумаючую частку апазіцыі" асудзіць іх дзеянні.