Лёс Ірыны Халіп пакуль невядомы

Месцазнаходжанне жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірыны Халіп па-ранейшаму невядомае. Пра гэта БелаПАН паведаміў бацька вядомай журналісткі, кінадраматург Уладзімір Халіп. Ён абтэлефанаваў усе ўпраўленні ўнутраных справаў сталіцы і суды горада, але ніякай інфармацыі не атрымаў. Андрэй Саннікаў, паводле словаў Халіпа, знаходзіцца ў "амерыканцы", унутранай турме КДБ.

Як адзначыў кінадраматург, зараз яны разам з жонкай знаходзяцца ў кватэры Ірыны і Андрэя, бо іх трохгадовы сын застаўся без бацькоўскай апекі.