Люксембург можа запатрабаваць ад Расіі грошы
Візіт расійскага прэзідэнта ў
Люксембург можа быць азмрочаны. Паводле дадзеных газеты “Коммерсант”, улады
гэтай краіны хочуць запатрабаваць ад Расіі вярнуць царскія пазыкі – гэта аблігацыі,
якія належаць роду Нассаў.
Выданне мяркуе, што ў адказ на любыя магчымыя патрабаванні Люксембурга, перамоўшчыкі, хутчэй за ўсё, пачуюць, што пазыкі Расійскай імперыі, улучна з аблігацыйнымі пазыкамі, былі ануляваныя Дэкрэтам ВЦІКа ў 18-м годзе, і Расія, як правапераемніца СССР, ніякіх абавязальніцтваў па выплаце такіх пазыкаў не мае.