Лыжную фабрыку ў Целеханах прададуць на аўкцыёне
Знакамітая лыжныя фабрыка ў Целеханах будзе прададзена на аўкцыёне. Адпаведнае распараджэнне падпісаў беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі.
Ён жа назваў ацэначны кошт прадпрыемства — крыху больш за 100 тысяч долараў. Нагадаем, фабрыка ў свой час была перададзена Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, аднак так і не змагла пачаць рытмічную працу.
Сітуацыя на прадпрыемстве пагоршылася, нягледзячы на тое, што спартыўны інвентар цэнтралізавана закупляўся для школ.
Як адзначае “Беларускі партызан”, па незразумелых прычынах не выратавала прадпрыемства нават наладжаная нядаўна вытворчасць мэблі.