Маці накарміла дзяцей ртуццю з макаронамі
Ртуць у талерцы з макаронамі, прыгатаванымі на вячэру, нечакана ўбачыла жыхарка вёскі Вярхоўе Бешанковіцкага раёна.
Яе дзеці-школьнікі ўжо паспелі пад’есці. Спалоханая маці выклікала ратавальнікаў. Спецыялісты правялі неабходныя мерапрыемствы па дэмеркурызацыі.
Дзеці былі шпіталізаваныя. На шчасце, ніякіх прыкмет атручэння медыкі ў іх не знайшлі. Пасля інцыдэнту жанчына ўзгадала, што яшчэ вясной у яе згубіўся градуснік.