Маці С.Парсюкевіча скардзіцца ў Камітэт ААН па правах чалавека
Маці віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, асуджанага на два з паловай гады пазбаўлення волі, 26 траўня накіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Нагадаем, што Парсюкевіча абвінавацілі ў збіцці супрацоўніка сталічнага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Як паведаміў БелаПАН, падставай для звароту Веры Парсюкевіч у незалежны міжнародны орган стала тое, што ў дачыненні да яе сына парушылі права на волю і асабістую недатыкальнасць, прадугледжаную артыкулам 9 міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Пасля затрымання С.Парсюкевіч меў права ў тэрміновым парадку быць дастаўленым да суддзі, які павінен прымаць рашэнне аб арышце або вызваленні. Між тым, затрыманы 4 сакавіка Парсюкевіч патрапіў да суддзі толькі праз паўмесяца — 22 сакавіка.