Мацкевіч: На гэтых выбарах Лукашэнка абыйдзецца без Гайдукевіча
Гайдукевіч зняў сваю кандыдатуру, бо ў Лукашэнкі ёсць іншыя апаненты. Такое меркаванне ў каментары Еўрарадыё выказаў метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Па яго словах, Гайдукевіч разумее, што не мае ніякіх шанцаў атрымаць вялікую колькасць галасоў. Мацкевіч: "Ён вылучаўся дзеля таго, каб у Лукашэнкі быў выбар. І Лукашэнка выбіраўся з некалькіх, хоць бы двух кандыдатаў. І калі зараз бачна, што і ў Някляева, і ў Саннікава, і ў астатніх збор подпісаў ідзе досыць паспяхова, то Лукашэнка не застанецца без апанентаў".
А таму, на думку эксперта, марнаваць час і грошы Гайдукевіч палічыў не мэтазгодным.
А таму, на думку эксперта, марнаваць час і грошы Гайдукевіч палічыў не мэтазгодным.