Мадона ўзяла часовы перапынак
Амерыканская поп-спявачка Мадона вырашыла часова спыніць музычную дзейнасць і цалкам прысвяціць сябе здымкам новага фільма “W.E.”, рэжысёрам якога з'яўляецца сама спявачка. Пра гэта выканаўца распавяла ў размове з рэжысёрам Гасам Ван Сэнтам,
якая была апублікаваная ў новым нумары часопіса Interview. Сюжэт карціны
заснаваны на гісторыі рамана караля Вялікабрытаніі Эдуарда VIII і
амерыканкі Ўоліс Сімпсан.
Мадона паведаміла, што на гэты момант яна не звязаная кантрактамі з гуказапісваючымі кампаніямі і пакуль не плануе працаваць у студыі над новымі кампазіцыямі. Праца над фільмам забірае ўвесь вольны час і энергію выканаўцы.
Спявачка прызналася, што зараз яе не цікавіць лёс нават DVD-складанкі з запісамі, зробленымі падчас апошняга сусветнага турнэ Sticky & Sweet Tour. Рэліз DVD адбыўся ў сакавіку 2010 года і здолеў узначаліць амерыканскі хіт-парад лепшых музычных відэапрэм'ер.
У сваім інтэрв'ю Мадона адзначыла, што задумала зняць “W.E.” некалькі год таму, аднак не хапіла смеласці, бо зусім не мела рэжысёрскага досведу. Нагадаем, што ў 2008 годзе Мадона дэбютавала ў рэжысуры з фільмам "Бруд і мудрасць", але крытыкі сустрэлі карціну даволі халодна.
Фота: etoday.ru