Мадонна адправіцца ў сусветны канцэртны тур
Амерыканская поп-зорка Мадонна збіраецца на працягу гэтага года адправіцца ў сусветнае турнэ. Зорка, якая летам адзначыць сваё пяцідзесяцігоддзе, пачне турнэ ў верасні. Ужо вядома, што фінальны канцэрт тура пройдзе на стадыёне Уэмблі ў Лондане. Арганізатары абяцаюць падрыхтаваць незвычайную харэаграфічную праграму.
Між тым нагадаем, што на 28 красавіка запланаваны выпуск 11-га альбому Мадонны "Hard Candy".
А з 21-га красавіка песні з гэтага альбома датэрмінова пачуюць кліенты сотавага аператара Vodafone, якія атрымаюць магчымасць кожны дзень пампаваць на свой тэлефон па адной кампазіцыі.
Фота: www.mtv.com.ua