Магілёў сёння апынуўся пад чорным дымам (фота, відэа)
Каля Слаўгарадскай шашы загарэўся палігон з шынамі.
Удзень 24 сакавіка ў Магілёве ў раёне Слаўгарадскай шашы загарэўся палігон старых аўтамабільных шын прадпрыемства "Магілёўаблрэсурсы". Чорны дым высока ўзняўся і быў бачны з усіх раёнаў горада. На месца тэрмінова выехалі ратавальнікі, якія лакалізавалі ачаг узгарання і не далі агню распаўсюдзіцца на іншыя аб'екты.



У цэнтры Магілёва гарэў былы хлебазавод
Нагадаем, як паведамляла сёння Еўрарадыё, пад Бабруйскам у панядзелак згарэў палігон гуматэхнічных адкідаў. Пажар заняў 120 квадратных метраў (фота).
Фота з сацыяльных сетак.