Магілёўскі "Днепр" выйшаў у чвэрцьфінал Кубка чэмпіёнаў Садружнасці
Футбалісты магілёўскага "Дняпра" выйшлі ў чвэрцьфінал XVIII міжнароднага футбольнага турніру "Кубак чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і Балтыі", які праходзіць у Маскве. Сёння гульцы "Дняпра" сустракаюцца з "Актобе" (Казахстан). 19 студзеня "Днепр" саступіў расійскаму "Рубіну" з лікам 1:2 (Лясюк, 31 — Кухарчук, 18, Катляроў, 48). У іншым матчы групы А латвійскі "Металург" і кіргізскае "Дардой-Дынама" згулялі ўнічыю 1:1.
Як паведамляе БелаПАН, выніковае становішча камандаў наступнае: "Рубін" — 6 ачкоў (розніца мячоў 4-2), "Днепр" — 6 (8-6), "Металург" — 4 (5-5), "Дардой-Дынама" — 1 (2-6).
Як паведамляе БелаПАН, выніковае становішча камандаў наступнае: "Рубін" — 6 ачкоў (розніца мячоў 4-2), "Днепр" — 6 (8-6), "Металург" — 4 (5-5), "Дардой-Дынама" — 1 (2-6).