Магілёўскія донары стварылі рэгіянальнае грамадскае аб’яднанне
“Кропля жыцця” – так называецца рэгіянальнае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне донараў, устаноўчы сход якога прайшоў у Магілёве. Яго дзейнасць мусіць распаўсюджвацца на абласны цэнтр і Магілёўскі раён.
Галоўная мэта аб’яднання – абарона правоў і інтарэсаў донараў. Нагадаем, што менавіта магілёўскія донары летась актыўна пратэставалі супраць адмены льготаў, праводзілі страйк, і дамагліся пэўных саступак з боку ўладаў.
Напрыканцы 2007-га мясцовыя ўлады далі права ганаровым донарам на бясплатны праезд у магілёўскім грамадскім транспарце. Паводле словаў старшыні аргкамітэта Ігара Каваленкі, гэтая невялікая перамога і падштурхнула да стварэння легальнай структуры:
“Паколькі мы дамагліся пэўных каменсацый, не будучы ў зарэгістраваным грамадскім аб’яднанні, дык вырашылі надаць яму афіцыйны статус. Падрыхтавалі дакументы, правялі сход і будзем падаваць дакументы ва ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму”.
Каваленка сцвярджае, што сярод заснавальнікаў “Кроплі жыцця” – палова з’яўляецца ганаровымі донарамі. Наагул, сябрамі аб’яднання хацелі б стаць ужо каля 100 чалавек.