Магілёўскія ідэолагі едуць на заводы расказваць пра Ўсходняе партнёрства

18 чэрвеня у Магілёве пройдзе чарговы Адзіны дзень інфармавання. Гэтым разам ідэолагі паедуць на прадпрыемствы і ў калгасы з тэмаю "Дыялог Беларусі з ЕС", "Беларусь-Еўропа: актуальныя пытанні". Еўрарадыё атрымала "метадычку", паводле якой людзям будуць расказваць пра новыя павевы ў знешняй палітыцы дзяржавы.

У "Апорным канспекце для чальцоў інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў" галоўным пытаннем з'яўляецца Ўсходняе партнёрства, "якое адкрывае перад нашай краінай шэраг магчымасцяў", а таксама эканамічныя стасункі з Польшчай і іншымі краінамі ЕС.


У дадатку можна паглядзець канспект палітінфарматараў: