Махляр у Баранавічах расплаціўся старой 500-тысячнай купюрай

Крымінальную справу распачалі на жыхара вёскі Лясная Баранавіцкага раёна. Ён разлічыўся з аднавяскоўцам 500-тысячнай купюрай старога ўзору. Мужына 1976 года нараджэння быў вінен суседу 100 тысяч рублёў. А прынёс 500 тысяч — прычым адной купюрай. Па ягоных словах, гэтую купюру яму дала знаёмая.

Сусед агледзеў грошы, пабачыў, што ёсць вадзяныя знакі і даў земляку рэшту — 400 тысяч рублёў. А на наступны дзень ён пайшоў у банк. Там і высветлілася, што грошы несапраўдныя і выйшлі з абарачэння.

За махлярства мужчыну зараз пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы