Маккейн выбраў жанчыну

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн пойдзе на выбары з губернатаркаю Аляскі Сарай Пэйлін.«Губэрнатар Пэйлін – жорсткі кіраўнік, якая прадэманстравала пад час сваёй працы, што яна гатова быць прэзыдэнтам», — заявіў перавыбарчы штаб Маккейна.
44-гадовая Пэйлін стала губэрнатарам Аляскі два гады таму. Яна на тры гады маладзейшая за Абаму. Сара Пэйлін трымаецца кансерватыўных поглядаў: яна выступае супраць абортаў і зьяўляецца чальцом Нацыянальнай стралковай асацыяцыі. Пэйлін замужам, мае пяцёра дзяцей. Апошні нарадзіўся ў красавіку сёлета, ён пакутуе на сіндром Даўна. Яшчэ да нараджэньня дзіцяці Пэйлін ведала, што ў яго будзе сіндром Даўна, аднак адмовілася ад аборту. Да свайго губернатарства місіс Пэйлін была мэрам мястэчка непадалёк ад Анкорыджу. Яна вырасла там, абіралася каралевай прыгажосьці і да гэтага часу там жыве.

Паводле BBC і Нашай Нівы