Макс Мірны — у 1/4 турніра ў Маямі
Макс Мірны і Махеш Бхупаці ўпершыню сёлета прасунуліся далей за другі круг. На тэнісным турніры ў Маямі яны перайгралі пару Джон Ізнэр — Сэм Куэррай з ЗША. Каб разабрацца з амерыканцамі, беларуска-індыйскаму тандэму хапіла двух сэтаў: 6:3, 6:2. Наступнымі супернікамі Мірнага і Бхупаці будуць французы Арно Кляман (51) і Жо-Вільфрыд Цонга (37), якія ў 1/8 фіналу перамаглі "пасеяных" пад сёмым нумарам чэха Францішака Чэрмака (17) і славака Міхала Мяртынака (16) — 6:3, 6:0.
Беларускі тэнісіст з'яўляецца чатырохразовым пераможцам спаборніцтваў у Маямі: у 2003-м (са швейцарцам Ражэ Федэрэрам), 2005-м, 2006-м (са шведам Ёнасам Бьёркманам) і 2009 гадах (з ізраільцянінам Эндзі Рамам), піша БелаПАН.