Макс Пакроўскі запісаў сольнік
Лідэр гурта "Ногу Свело!" Максім Пакроўскі выдаў свой першы сольны сінгл.
Паводле прэс-рэліза, песня атрымала назву "Шопінг". У адрозненне ад папярэдніх прац Пакроўскага, новая кампазіцыя вытрыманая ў стылі сінты-поп.
Трэк ужо трапіў у эфір радыё "Маяк", а на мінулым тыдні нават увайшоў у хіт-парад радыёстанцыі.
Пакуль музыка адмаўляецца каментаваць выпуск трэка і не паведамляе, ці працягне працаваць у якасці сольнага выканаўцы.
Магчыма, у 2008 годзе будзе выдадзеная складанка рэміксаў на песню "Шопінг".
Нагадаю, што "Ідзем на Усход!", апошні на сённяшні дзень альбом "Ногу Свело!", з’явіўся ў 2005 годзе.
Фота: www.reakcia.ru