Максім Мірны і Вікторыя Азаранка перамагаюць на турніры "Вялікі Шлём"
Дуэт тэнісістаў Максім Мірны і Эндзі Рам выйшаў e другі раўнд парнага разраду на адкрытым чэмпіянаце ЗША "Вялікі Шлём". Яны абыгралі амерыканцаў Эрыка Буторака і Скота Ліпскі — 6:3, 6:1. У жаночых дуэтаў, дзе выступаюць беларускі, справы ідуць не так добра, інфармуе "Прессбол". Таццяна Пучак, якая гуляе з Марыяй Карытцавай, выбыла з барацьбы ў парным разрадзе. У паядынку першага круга беларуска і ўкраінка саступілі немкам Таццяне Малек і Андрэа Петкавіч — 5:7, 1:6.
Таксама беларуска Дар'я Кустова і ўзбечка Акгуль Аманмурадава саступілі польскаму дуэту Клаўдыя Янс / Алісія Расольска — 6:7 (6:8), 0:6.
У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка выйграла матч другога раўнда адзінкавага разраду. У паядынку супраць чэшкі Барбары Захлававай-Стрыковай (N 117 ВТА) беларуская тэнісістка (9) перамагла з лікам 6:2, 6:1. У матчы 1/16 фіналу Азаранка згуляе з 26-й ракеткай свету італьянкай Франчэскай Ск'явоне.