Максім Мірны разам з Эндзі Рамам абыграў наймацнейшую пару планеты
Беларускі тэнісіст Максім Мірны выйшаў у фінал парнага разраду турніра ў Індыян-Уэлсе. У паўфінале разам з ізраільцянінам Эндзі Рамам Мірны выйграў у наймацнейшай пары планеты братоў Боба і Майка Браянаў — 6:2, 6:4. У рашаючым паядынку беларуска-ізраільскі тандэм сустрэнецца з амерыканцамі Мардзі Фішам і Эндзі Родзікам.
Турнір у Індыян-Уэлсе, агульны прызавы фонд якога складае 4,5 млн долараў, завершыцца ў нядзелю, 22 сакавіка, нагадвае БЕЛТА.
Турнір у Індыян-Уэлсе, агульны прызавы фонд якога складае 4,5 млн долараў, завершыцца ў нядзелю, 22 сакавіка, нагадвае БЕЛТА.