Максім Мірны выйшаў у паўфінал парнага разраду на турніры ў Маямі

Максім Мірны і Эндзі Рам выйшлі ў паўфінал парнага разраду на прадстаўнічым турніры ў Маямі. Учора беларуска-ізраільскі дуэт у напружанай барацьбе перамог французаў Жульена Бенэта і Жо-Вільфрэда Тсонга — 7:6, 7:6.

У паўфінале Мірнага і Рама чакаюць аўстрыйцы Джуліян Ноўл і Юрген Мельцэр.