Маладафрантоўцы распаўсюджваюць песню Палажанкі "Мы пераможам"
Нечаканасцю для многіх паплечнікаў Насты стаўся запіс спеву "Мы пераможам", зробленага ў 2005 годзе.
У 2005 годзе Наста Палажанка ўжо была сяброўкаю Маладога Фронту і спявала ў гурце "Іншыя". Спеў "Мы пераможам!" быў запісаны і дасланы да адборачнага туру на фестываль "Басовішча". Бацька дзяўчыны, хвалюючыся за чатырнадцацігадовую дачку, не пусціў тады яе на праслухоўванне. Спеў такім чынам не трапіў на Басовішча, распавядае прэс-служба Маладога Фронту.
"Нам з табою ўжо не схавацца,
Прыдзецца і цяпер заставацца,
Мы спрабуем убегчы адсюль,
Але зноўку ахова паўсюль!.."
Цяпер, калі вакол Насты ахова з супрацоўнікаў КДБ, маладафронтаўцы заахвочваюць на знак салідарнасці пампаваць трэк, перапісваць на тэлефоны, рабіць рынгтоны. А таксама — дасылаць Насце паштоўкі з цытатамі з песні.
Фота: svaboda.org