Маладафронтаўцы аднавілі працу свайго сайта
Маладафронтаўцы змаглі аднавіць працу свайго сайта.
"У мінулую пятніцу на партал была здзейснена моцная атака, наступствы якой атрымалася ліквідаваць троху менш, як за тыдзень. Дзякуй Вам за клопат і падтрымку: нам важна адчуваць Вашую ўвагу!", - пішаць маладафрантоўцы на сваім сайце.
Як паведамілі ў прэс-службе "МФ", зайсці на сайт не маглі як наведвальнікі, так і адміністратары: на старонцы ўпарта высвечваўся допіс "У вас няма дазволу на доступ да гэтага серверу".Усе файлы з сайту былі выдаленыя.
.
Актывісты арганізацыі схільныя лічыць датычнымі да праблемаў з сайтам супрацоўнікаў спецслужбаў. За апошні тыдзень на допыты ў КДБ былі выкліканыя дзясяткі актывістаў, і галоўныя пытанні на ўсіх допытах тычыліся працы сайта, ягоных адміністратараў і журналістаў.