Маладажоны з Ліды зніклі ў Чорным моры

Трагедыяй скончыўся адпачынак у Анапе на Чорным моры маладажонаў з беларускага горада Ліда. Яны прыехалі на 15 дзён, жылі ў невялікім дамку. У адзін з дзён беларусы сказалі знаёмай, што пазагараюць на надзіманым матрацы на вадзе. Аднак моцны вецер іх вынес у адкрытае мора. Пошукі з верталётамі, катарамі і вадалазамі не далі выніку, інфармуе сайт tio.by.

Ратавальнікі кажуць, што ў адкрытым моры, дзе хвалі ўздымаюцца на 3-4 метры, утрымацца на матрацы немагчыма. Шанцаў на тое, што беларусы выжылі, няма. Расследаванне па справе ўжо спынілі. Вядома, што ў маладой жанчыны засталіся дачка-падлетак і 5-гадовы сын.

Фота: sunseaanapa.ru