"Малады фронт" адсвяткуе Дзень святога Валянціна шэсцем па Мінску
"Малады Фронт" ладзіць на 14 лютага традыцыйнае шэсце, прымеркаванае да Дня святога Валянціна. “Акцыя Любові”, інфармуе сайт арганізацыі, пачнецца 14 лютага а 18-й гадзіне на плошчы Свабоды ля Мінскай Ратушы. Потым маладафронтаўцы плануюць прайсці шэсцем да плошчы Незалежнасці. Акцыя будзе праходзіць пад лозунгам “Люблю Беларусь!” На яе пачатку мяркуецца зладзіць невялікі канцэрт, а потым прайсці святочным шэсцем да Чырвонага касцёла.
Нагадаем, спярша "Малады фронт" збіраўся ладзіць уручэнне прэміі "Люблю Беларусь" заміж вулічнага шэсця. Аднак гатэль Crown Plaza касаваў дамову на арэнду залы, дзе мелася адбыцца цырымонія. Іншага памяшкання арганізацыя не змагла арэндаваць.