“Малады фронт” працягвае змагацца за рэгістрацыю, пакуль няўдала
У панядзелак Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў скаргу “Маладога фронту” да ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкаму, якое двойчы адмаўляла ў рэгістрацыі арганізацыі. Вось што распавёў “Еўрарадыё” пра вынікі сённяшняга паседжання праваабаронца Юрый Чавусаў:
“Суд прыняў рашэнне адмовіць у задавальненні скаргі. Гэта значыць рашэнне мінскага гарсуда пакінутае ў сіле. Адзіная змена – з “Маладога фронту” спагналі паўторна дзяржаўную пошліну, і зараз Вярхоўны суд яе адмяніў.”
Нагадаем, у жніўні маладафронтаўцам адмовіў у задавальненні скаргі і мінскі гарадскі суд.
Праваабаронца Юрый Чавусаў выказаў меркаванне, што ў такой сітуацыі сябрам моладзевай арганізацыі “варта падаваць на новую рэгістрацыю і рабіць гэты працэс бесперапынным”.