"Малады Фронт" прапануе зладзіць сёння акцыю ў абарону "Аўтарадыё"
Сёння "Малады Фронт" у знак салідарнасці з радыёстанцыяй "Аўтарадыё", рашэнне пра закрыццё якой прыняла Рэспубліканская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанні, праводзіць "дыстанцыйную адзінкавую акцыю "Сто крокаў да свабоды!" "У пятніцу кожны з Вас вывешвае на сваім пад’ездзе, у ліфце, на працоўным месцы — дзе заўгодна — плакат з надпісамі "Я салідарны з Аўтарадыё", "Вярніце Аўтарадыё!" і г.д.", — прапануецца на сайце "Маладога Фронту".