“Малады фронт” святкуе дзесяцігоддзе з часу заснавання

“Малады фронт” сёння святкуе дзесяцігоддзе з часу заснавання. “За гэтыя 10 год “Малады фронт” стаў не проста моладзевай нацыянальнай арганізацыяй, якая дзейнічае ў большасці гарадоў Беларусі, ён стаў сімвалам бескампраміснай барацьбы за святыя каштоўнасці беларускай нацыі”, адзначае прэс-служба арганізацыі. За гэтыя гады маладафронтаўцы прайшлі праз тысячы арыштаў, затрыманняў. Супраць іх былі распачатыя дзесяткі крымінальных справаў. Лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч асуджаны на паўтары гады зняволення за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Яшчэ адзін актывіст Артур Фінькевіч быў пакараны на 2 гады папраўчых працаў за графіці палітычнага зместу. Таксама сёння адзначае пятыя згодкі свайго заснавання праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.