“Малады фронт”, які не рэгіструюць у Беларусі, легалізаваўся ў Чэхіі

У Чэхіі афіцыйна зарэгістраваная беларуская моладзевая арганізацыя “Малады фронт”. У Беларусі ж ёй улады адмаўлялі ў легальным статусе аж пяць разоў, а яе ўдзельнікаў пераследуюць “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Рэгістрацыі “Маладога фронту” паспрыялі сябры чэшскага грамадскага аб’яднання “Свабодная Беларусь”. Чакаецца, што бліжэйшым часам моладзевая арганізацыя атрымае рэгістрацыю ў Польшчы і ва Украіне.

Паводле дакументаў міжнароднага грамадскага аб’яднання “Малады фронт”, пададзеных на рэгістрацыю ў Чэхіі, арганізацыя мае права мець філіі, а таксама дзейнічаць ва ўсіх краінах Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі, паведамляе “Наша ніва”.