“Малады фронт” збіраецца судзіцца са сталічным упраўленнем юстыцыі

Управа “Маладога фронту” падала пазоў у суд супраць Упраўлення юстыцыі Мінгарвыканкаму.  Яна патрабуе прытрымлівацца закону аб грамадскіх аб’яднаннях і зарэгістраваць “Малады фронт”.

“Такім чынам малоадафронтаўцы па-ранейшаму застаюцца на стадыі рэгістрацыі і могуць абсалютна законна выступаць ад імя руху”, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Мяркуецца, што судовае паседжанне можа адбыцца ў верасні.