"Малады фронт" зладзіць святочную латарэю на плошчы Свабоды
Некалькі акцый правядзе ў Мінску арганізацыя "Малады фронт", зарэгістраваная ў Чэхіі, з нагоды Дня святога Валянціна (Дня закаханых, альбо паводле "МФ" - Дня Любові). Увечары 14 лютага адбудзецца традыцыйнае святочнае шэсце. Вось што распавёў Еўрарадыё лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч:
"Шэсце пачнецца а 18-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа невялікім перфомансам, якім будзе раскрытае сутнасць свята святога Валянціна, да чаго яно прымеркаванае. Будзе разыграная невялікая латарэя, прызы па якой пераможцы атрымаюць ужо пасля завяршэння шэсця. Яно пройдзе па праспекце Незалежнасці да плошчы Свабоды, дзе адбудзецца невялікі канцэрцік. І мерапрыемства будзе завершанае".
А напярэдадні, 13 лютага, маладафронтаўцы правядуць "круглы стол" пад назвай "Што ёсць любоў?". Паводле слоў лідэра арганізацыі Змітра Дашкевіча, задача мерапрыемства - "даць правільнае, маральнае азначэнне панятку "любоў", які нівеляваны ў сучасным свеце. Чакаюцца выступы філосафа і паэта Валянціна Акудовіча, пісьменніка Ўладзіміра Арлова, мастака Алеся Пушкіна