Малдоўскае віно можна будзе набываць яшчэ два месяцы
З 1 сакавіка забаронены імпарт малдоўскага віна ў Беларусь. Міністэрства гандлю нашай краіны разаслала ліст з пазнакай “тэрмінова” і з загадам выключыць з асартыменту малдоўскую прадукцыю.
Гэта крок у адказ на рашэнне Малдовы не ўвозіць сыравіну для вырабу віна ў Беларусі.
Такім чынам, праблемы беларускіх вінаробаў зараз становяцца праблемамі яшчэ і малдоўскіх вытворцаў віна. Еўрарадыё паспрабавала разабрацца ў наступствах гэтых крокаў.
Мы дазваніліся да старшыні Саюза вытворцаў і экспарцёраў малдаўскіх він Георгія Козуба, і вось што ён распавёў:
“Гэта для ўсіх вінаробаў Малдовы страта яшчэ аднаго рынку. З усімі наступствамі. Калі забарона на імпарт: забарона прадаваць акцызныя маркі, тым больш, што дыпламатычныя місіі інфармаваны шукаць новыя рынкі — гэта страта рынку, сцісла і зразумела!”
Ліст ад Міністэрства гандлю быў разасланы да ўсіх прадпрыемстваў-імпарцёраў малдоўскіх він.Як паведаміў Еўрарадыё Алексей Шаўцоў, камерцыйны дырэктар кампаніі “Класічныя віны”, зараз імпарцёры выкрэсліваюць Малдову з кантрактаў:
“Мы кожны год падпісваем дамову з Міністэрствам гандлю наконт паставак вызначанай колькасці алкагольных напояў, у тым ліку вінаградных він, каньякоў. Там прапісана, ад якіх краін і ад якіх пастаўшчыкоў.
Пасля гэтага ліста мы павінны ўнесці карэктывы ў спіс краін-пастаўшчыкоў віна шляхам выключэння Малдовы. Гэта для нас вельмі сур’ёзна. Малдоўскае віно з’яўлялася нашым асноўным профілем.
Пад гэтую справу выдзяляліся нават працоўныя месцы. Зараз прыходзіцца поўнасцю пераарыентавацца на захад. Такім чынам, застаецца толькі імпартаваць дастаткова дарагія віны з іншых рэгіёнаў”.
Мы паспрабавалі высветліць, наколькі хопіць запасаў малдоўскага віна на беларускіх складах. Расказвае Раіса Валошына, загадчыца брэсцкай базы “Белбакалея”:
“У нас хопіць запасаў малдоўскага віна да канца другога квартала. Звычайна за месяц наша база прадае прыкладна 7 фур віна, гэта прыкладна 7000 дал. У нас напрацаваны сувязі, мы вязем віно з Францыі, Аргентыны і Гішпаніі.”
Як ідуць справы з запасамі малдоўскай віннай сыравіны, нам расказала Святлана Мікалайчык, дырэктар віцебскага завода вінаградных він “Вінрэал”:
“Нам малдаване канкрэтна сказалі, што ўвоз у Беларусь сыравіны будзе. Але ж калі пытанне з Малдовай не вырашыцца, то завод стаяць не будзе.
На бліжэйшыя паўтара месяца мы спакойны — і можам нармальна працаваць на ўжо завезенай малдоўскай сыравіне. Ну, а потым будзем вазіць віно з Вугоршчыны.”
Напрыканцы мы вырашылі даведацца, колькі яшчэ часу беларусы будуць мець магчымасць набываць малдоўскае віно ў крамах. Гаворыць прадавачка віннага буціка “Штопар” Наталля:
“Як нам гаварыла кіраўніцтва, то да лета запасаў малдоўскага віна нам хопіць. У нас у звычайны дзень прыкладна 600 пакупнікоў. З іх каля 70 адсоткаў набываюць малдоўскія віна.”
Як звычайна, праблемы вінных вытворцаў Беларусі вырашаюцца на дзяржаўным узроўні. Звычайнага спажыўца чарговы раз ніхто не пытае.
Справа ў тым, што зараз чалавеку, звыкламу да малдоўскага віна ў плане суадносін якасці і кошту, давядзецца прызвычайвацца набываць больш дарагое віно.
У любым выпадку, выбар у беларусаў пакуль яшчэ ёсць. Як мінімум на працягу некалькіх месяцаў.
Фота — www.ralphradford.com