Малдоўскае віно пойдзе ў Беларусь па прынцыпе «аднаго акна»
«Малдоўскае віно будзе трапляць у Беларусь па прынцыпе «Аднаго акна», - аб гэтым сёння «Еўрарадыё» заявіў Леанід Сінько, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гандлёвы дом» канцэрна Белдзяржхарчпрам. Паводле яго словаў, створана сумеснае малдоўска-беларускае
прадпрыемства пад назвай «МолдБелвін», якое стане манапалістам у сферы
паставак малдоўскай віннай сыравіны ў нашу краіну:
«Створана новае прадпрыемства на прапанову малдоўскага боку і пры падтрымцы Беларусі. Адпаведна, яно будзе знаходзіцца ў Малдове. Праз гэтае прадпрыемства будзе здзяйсняцца пастаўка вінаматэрыялаў у нашу краіну.
Асноўныя мэты яго дзейнасці, у чым нас падтрымаў малдоўскі бок, гэта кантроль за якасцю пастаўляемых у Беларусь вінаматэрыялаў».
Адзначым, што ў новым прадпрыемстве толькі 20 % беларускага капіталу.
Ужо падпісаны першы кантракт з Мінскім заводам пеністых вінаў на пастаўку 900 дэкалітраў. Мяркуецца, што вінная сыравіна трапіць у Беларусь ужо на наступным тыдні (але не пазней за 1 ліпеня).
Фота — picture.nm.ru