Мартэнс: Гэтыя дзеянні абражаюць Еўрасаюз
Сёння ў Брусэлі заяву наконт падзеяў у Мінску зрабіў старшыня Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) Вільфрэд Мартэнс, паведамляе БелаПАН. Ён назваў сумным і непрымальным гвалтоўнае падаўленне беларускімі ўладамі "апазіцыйных кандыдатаў і мірных удзельнікаў пратэсту". Гэтыя дзеянні "абражаюць Еўрасаюз і дэмакратычны свет", — заявіў Мартэнс.