Масавыя беспарадкі ў Маскве: 65 чалавек затрымалі, 29 трапілі ў лякарню
За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі ў часе беспарадкаў на Манежнай плошчы ў Маскве затрыманыя 65 чалавек, заявіў прадстаўнік упраўлення ўнутраных справаў расійскай сталіцы. 29 чалавек былі шпіталізаваныя. Такім стаў вынік несанкцыянаванай акцыі ў памяць забітага 6 снежня фаната футбольнага клуба “Спартак” Ягора Свірыдава. Маладога чалавека застрэлілі ў сутычцы з выхадцамі з Каўказу, перадае ВВС. Усяго ў акцыі ўдзельнічала каля 5 тысяч чалавек. Міністр унутраных справаў Расіі Рашыд Нургаліеў заявіў, што беспарадкі ў цэнтры Масквы справакавала леварадыкальная моладзь. А прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза Сяргей Фурсенка перакананы, што ў інцыдэнце вінаватыя нацыяналісты.