“Машина времени” адзначыць 40-годдзе нягледзячы на забабоны
Гурт “Машина времени” рыхтуецца ў наступным годзе адсвяткаваць сваё 40-годдзе. Музыкі яшчэ не вырашылі, якім чынам адзначаць гэты юбілей, паведамляе
InterMedia.
На сваім афіцыйным сайце музыкі напісалі, што яны не збіраліся адзначаць сорак год, маўляў, гэта не прынята. "Але потым падумалі, што ўсе ж сталыя людзі, што баяцца нейкіх дурасцяў? Карацей, юбілей “Машина времени” ў 2009 годзе - будзе. Пакуль яшчэ не прыдумалі, якім менавіта яго зрабяць. Магчыма, гэта будзе канцэрт, можа, і два, і нават вялікі тур. Вырашана пакуль толькі адно: песні, якія будуць гучаць, выбяруць прыхільнікі”.
У бліжэйшы час на сайце www.mashina.ru будзе вывешаны спіс з амаль 600 песень, напісаных і спетых “МВ” за 40 год існавання.
Прыхільнікі творчасці Андрэя Макарэвіча і кампаніі павінныя будуць выбіраць з прапанаваных тыя кампазіцыі, якія яны б хацелі пачуць на юбілейным канцэрце гурта. За адзін раз можна абраць не больш за дзесяць песень, галасаваць можна кожны дзень.
Падлік слухачоўскага галасавання будзе зроблены ў канцы лета, а ўжо ўвосень “Машина времени” пачне “павольна” ўзгадваць песні, якія набралі большую колькасць галасоў.
Фота: www.mashina.ru