Маскоўскі Патрыярх прыедзе ў Беларусь 25-28 верасня
Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл афіцыйна пацвердзіў, што яго візіт адбудзецца 25-28 верасня 2009 года. Пра гэта паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета міністраў Беларусі Леанід Гуляка. Як адзначае "Інтэрфакс", беларускі бок ужо атрымаў афіцыйнае пацверджанне патрыярха Кірыла.