Маскоўскі суд прыгаварыў беларусаў да 14 гадоў за таблеткі ад кашлю
Да 14 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму прыгаварыў Маскоўскі суд двух грамадзянаў Беларусі нібыта за кантрабанду 1 тысячы таблетак ад кашлю, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы. Пра гэта паведаміў адвакат Яўгеній Чарнавусаў.
Паводле яго слоў, неўзабаве прысуд будзе абскарджаны. Разам з тым адвакат будзе звяртацца ў Страсбургскі суд па правах чалавека.
Нагадаем, Аляксандра Чачурава і Сяргея Лагуна абвінавацілі ў кантрабандзе і пазапраўным збыце псіхатропных рэчываў. Беларусаў затрымалі 7 сакавіка ў Маскве. Супрацоўнік федэральнай службы па Наркакантролю, праз інтэрнэт замовіў партыю польскіх лекаў тусал.
Пры гэтым ён прадставіўся аптэкарам, а беларусы прывезлі таблеткі ў Маскву, у выніку чаго былі затрыманыя. Па словах адваката, у дзеяннях беларусаў няма складу крымінальнага пакарання, паколькі таблеткі яны прадавалі не наркаманам, а ў аптэку.
Самае большае, што можа быць у іх дзеяннях — гэта парушэнне фармацэўтычнай дзейнасці — адміністрацыйная справа. Адвакат адзначыў, што гэтыя прэпарат не ўключаны ў пералік зарэгістраваных у Расіі, і ўтрымоўвае псіхатропнае рэчыва - дэкстраметарфан гідрабамід, — у малых дозах.
У анатацыі да лекаў напісана, што іх могуць ужываць нават маленькія дзеці У Беларусі гэтыя лекі прадаюцца без абмежаванняў.
“Інтэрфакс”