Раскрытае забойства сірыйскага бізнэсмена, здзейсненае 10 гадоў таму
Забойства сірыйскага бізнэсмена, якое было здзейсненае ў 1998 годзе ў Мінску, раскрытае супрацоўнікамі беларускай міліцыі. Абвінавачанне ў забойстве грамадзяніна Сірыі Аль Фрэйджы Анвара Адая
прад'яўленае пяці грамадзянам нашай краіны і аднаму ўраджэнцу Чачэніі.
Усе яны ўжо затрыманыя.
"Інтэрфакс" нагадвае, што ў свой час забойства сірыйскага бізнэсмена выклікала шырокі рэзананс і ў Беларусі, і ў Сірыі. З'яўляючыся дырэктарам буйной камерцыйнай структуры, ён здзяйсняў у нашай краіне шырокамаштабную інвестыцыйную праграму.
Расследаванне знаходзілася пад асабістым кантролем кіраўніка дзяржавы.