Масква можа адправіць мітрапаліта Філарэта ў адстаўку
Гэтае пытанне будзе разглядацца 24 траўня на паседжанні Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы ў Маскве. Паводле Статуту РПЦ кожны архірэй, які дасягнуў 75-гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя Патрыярха прашэнне аб сыходзе з пасады. Патрыярх, з улікам меркавання Святога Сінода, мае права гэтае прашэнне прыняць альбо адхіліць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара Беларускага экзархата Алексія (Шынкевіча).
З адпаведным прашэннем звярнуўся і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Фота: "Народная Воля"
З адпаведным прашэннем звярнуўся і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Фота: "Народная Воля"