Масквіч абрабаваў беларускае войска амаль на 4 мільёны долараў
Расійскія міліцыянты сумесна з беларускімі калегамі затрымалі 39-гадовага маскоўскага бізнесоўца Іллю Кулагіна.
Яго падазраюць у тым, што ён абакраў беларускае войска амаль на 4 мільёны долараў. Па звестках міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, затрыманы падпісаў дамову на пастаўку для ўзброеных сіл краіны дызельнага паліва амаль на 100 мільёнаў расійскіх рублёў.
Неўзабаве пасля гэтага махляр знік разам з грашыма. Супраць камерсанта ў 2006 годзе ў Беларусі была распачата крымінальная справа па артыкуле махлярства і легалізаванне грашовых сродкаў. Цяпер у Расіі рашаецца пытанне аб экстрадыцыі падазраванага.
РИА Новости